БЕЛ Ł РУС

Шатдаун у ЗША можа прывесці да затрымкі паставак зброі ва Украіну

3.10.2025 / 10:39

Nashaniva.com

Перамовы адносна паставак зброі для Украіны цяпер пад пагрозай.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Dominika Zarzycka/NurPhoto via Getty Images

Украінска-амерыканскія перамовы аб пастаўках зброі могуць быць замарожаныя з-за шатдауна ўрада ЗША, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Telegraph.

Паводле звестак выдання, перамовы паміж Украінай і ЗША аб ваеннай дапамозе і супрацоўніцтве ў сферы дронаў былі прыпыненыя пасля таго, як сотні тысяч федэральных службоўцаў былі адпраўленыя ў вымушаны адпачынак. З-за гэтага перамовы адносна паставак зброі для Украіны цяпер пад пагрозай.

Акрамя таго, іншыя ўкраінскія дэлегацыі, якія ў найбліжэйшыя тыдні павінны былі прыбыць у Белы дом па іншых пытаннях, цяпер «пераглядаюць свае планы».

Гэта, у прыватнасці, тычыцца дэлегацыі, якая вяла перамовы з Вашынгтонам аб вялікай «дронавай угодзе», паводле якой Украіна плануе прадаваць ЗША ўласныя беспілотнікі.

1 кастрычніка федэральны ўрад ЗША часткова прыпыніў сваю працу. У краіне адбыўся шатдаун з-за таго, што рэспубліканцы і дэмакраты не дасягнулі пагаднення адносна бюджэтных выдаткаў.

Паводле ацэнак эканамічных дарадцаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, краіна можа губляць 15 млрд даляраў штотыдзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула