БЕЛ Ł РУС

Суд у Фінляндыі вырашыў, што не мае паўнамоцтваў па справе аб пашкоджанні танкерам кабеляў у Балтыйскім моры

3.10.2025 / 11:21

Nashaniva.com

Суд у Фінляндыі пастанавіў, што не мае юрысдыкцыі для вынясення прысуду членам экіпажа танкера Eagle S, абвінавачаным у пашкоджанні кабеляў сувязі ў Балтыйскім моры, паведамляе Франс Прэс.

Разгляд справы пачаўся 25 жніўня ў Акружным судзе Хельсінкі і завяршыўся 12 верасня. Пракурор патрабаваў для капітана, старшага і другога памочніка капітана 2,5 года пазбаўлення волі па абвінавачанні ў наўмысным пашкоджанні кабеляў. Члены экіпажа адмаўляюць віну.

«Няма магчымасці прымяніць у гэтай справе фінскае крымінальнае заканадаўства», — прыводзіць агенцтва словы з пастановы суда ў Хельсінкі.

25 снежня 2024 года зарэгістраваны на Астравах Кука танкер Eagle S з расійскімі нафтавымі прадуктамі на борце пашкодзіў сваім якарам фінска-эстонскі электракабель Estlink 2 і чатыры тэлекамунікацыйныя кабелі ў Фінскім заліве. 20 студзеня 2025 года Акружны суд Хельсінкі вынес пастанову аб арышце судна па пазове пацярпелых кампаній. У сакавіку 2025 года ўлады Фінляндыі знялі арышт з танкера Eagle S і дазволілі яму выйсці ў мора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула