БЕЛ Ł РУС

У Фінляндыі афіцыйна адкрыўся штаб сухапутных войскаў NATO ў Паўночнай Еўропе

3.10.2025 / 13:25

Nashaniva.com

Найбліжэйшы да межаў Расіі штаб войскаў NATO дыслакаваны ў горадзе Мікелі, за 140 кіламетраў ад расійскай мяжы і за 300 км ад Санкт-Пецярбурга. Ён пачаў працаваць 1 верасня, а афіцыйнае адкрыццё адбылося сёння, піша Бі-бі-сі.

Фота: Sebastian Gollnow/picture alliance via Getty Images

Штаб узначальвае нарвежац Увэ Стаурсет разам з камандуючым фінскай арміяй генерал-лейтэнантам Пасі Вялімякі. У мірны час у штабе, які падпарадкоўваецца штаб-кватэры NATO ў Норфалку на ўсходнім узбярэжжы ЗША, будуць працаваць каля 50 пастаянных супрацоўнікаў з Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Нідэрландаў, ЗША і Вялікабрытаніі.

Сярод задач штаба ў Мікелі — кіраўніцтва сухапутнымі сіламі НАТА і каардынацыя дзеянняў нацыянальных сухапутных войскаў у паўночным рэгіёне, уключаючы планаванне, падрыхтоўку і правядзенне сумесных вучэнняў альянсу.

Міністр абароны Анці Хакянен раней казаў, што з’яўленне штаба ў Мікелі — гэта сігнал Расіі пра тое, што «Фінляндыя з’яўляецца паўнапраўным членам НАТА, і што НАТА мае вялікае значэнне для фінскай абароны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула