БЕЛ Ł РУС

Паліну Жаковіч асудзілі за ўдзел у пратэстах

3.10.2025 / 15:51

Nashaniva.com

Сілавікі ўрэшце вырашылі памяняць ёй крымінальную справу на адміністратыўную — бо тэрміны даўніны сыходзілі.

Абноўлена: 16‑гадовая Паліна, якую асудзілі за пратэсты, насамрэч аказалася 22-гадовай. Справа ў памылцы міліцыі

Сёння МУС абнавіў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» — туды дадалі 31 чалавека, піша «Вясна».

Сярод іншых, там з'явілася імя 16‑гадовай Паліны Жаковіч — яе асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК у судзе Першамайскага раёна Мінска. У міліцэйскай базе было пазначана, што яна нібыта 2009 года нараджэння. Насамрэч — 2003 года.

Паведамляецца, што дзяўчыну «вызвалілі ад адказнасці на падставе арт. 86 КК», але дадалі ў «спіс экстрэмістаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула