БЕЛ Ł РУС

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

7.10.2025 / 14:8

Nashaniva.com

За апошнія гады ў Мінску і іншых беларускіх гарадах рэкламы анлайн-казіно і ставак на спорт стала значна больш. З некаторых ракурсаў у сталіцы бачна адразу некалькі прома-банераў. Адкуль такі бум?

Фота: id-pro.by

«Рэклама казіно проста ўсюды»

Рэклама азартных гульняў у сталіцы цяпер на кожным кроку.

«На кожным трэцім білбордзе рэклама анлайн-казіно, у кожным ліфце рэклама анлайн-казіно, на кожным прыпынку рэклама анлайн-казіно… Гэта сумна», — піша гараджанін у Threads.

«Мінск і ўся Беларусь пакрыліся рэкламай анлайн-казіно, букмекераў і іншых ставак на спорт, а па сутнасці — аўтаматызаваных схем адымання грошай у насельніцтва», — каментуе іншы.

«Замест таго, каб рэкламаваць добрых працадаўцаў, добрыя курсы, у нас на кожным кроку рэкламуюць казіно. П — прыярытэты».

Адна жанчына нават прыгадала гісторыю: яе 10‑гадовы ўнук па памяці паўтараў рэкламныя лозунгі анлайн-казіно, якія бачыў у горадзе. «І потым хочам, каб дзеці не гулялі», — заўважыла яна.

@pompushechka0 Кстати, все эти онлайн казино, на самом деле государственная лотерея, так что, нет у нас казино!!! #беларусь #беларускіцікток #виза #польша ♬ Poker Face - Lady Gaga

У 2024 годзе такая рэклама з'явілася і на Нацыянальнай бібліятэцы.

@nsnegas #реклама #работа #деньги #кудасходитьминск #обзор #minsk #минск #беларусь ♬ Вы прошли игру... - Влад
 

Рэкламай анлайн-казіно і бэцінгавых кампаній незадаволеная і адыёзная прарасійская актывістка Вольга Бондарава.

«Спачатку дзяржава падсаджвае на казіно, а потым дзеці не ведаюць, як выруліць, і ідуць у закладчыкі!» — скардзілася яна. 

Прыпынак «Станцыя метро «Каменная горка»» у Мінску, чэрвень. Фота: Вольга Бондарава

ГЦ «Трыніці» ў Гродне ў чэрвені. Фота: Вольга Бондарава

Рэклама бэцінгавых кампаній у Мінску. Фота: Вольга Бондарава

«Кампаніі змагаюцца за новых гульцоў»

Па словах Кацярыны, эксперткі па маркетынгу ў бэцінгавых і гэмблінгавых кампаніях (першыя прымаюць стаўкі на спорт і іншыя падзеі, другія ўяўляюць сабой анлайн-казіно), за апошнія гады ў Беларусі аператараў стала больш, і разам з гэтым вырасла канкурэнцыя. Але гэта адбылося не толькі ў нашай краіне — такая тэндэнцыя агулам у рэгіёне.

«Маркетынг у сферы гэмблінгу і бэцінгу заўсёды быў дастаткова агрэсіўным. Гэта звязана з высокай канкурэнцыяй: кампаніі змагаюцца за новых гульцоў і стараюцца ўтрымліваць цяперашніх.

Працуе просты прынцып: «вядомая кампанія — ёсць грошы — хутчэй за ўсё, не падмане з выплатамі». Таму брэнды актыўна інвестуюць у вонкавую рэкламу, анлайн-прасоўванне, бонусныя акцыі», — тлумачыць экспертка.

Сярод найбольш прыкметных гульцоў беларускага рынку сёння — Betera (раней Parimatch), Maxline, Favbet BY, Marathonbet і BetCity. 

Фота: megapolis-reklama.by

Пры гэтым у Беларусі дзейнічаюць абмежаванні: рэклама анлайн-казіно не можа гарантаваць выйгрыш або выкарыстоўваць прамыя заклікі кшталту «зрабі стаўку і атрымай». Таму кампаніі выбіраюць больш абцякальныя фармулёўкі — «паспрабуй, выпрабуй поспех».

Акрамя банераў і ролікаў, мінчукі ўсё часцей бачаць і мерапрыемствы, арганізаваныя бэцінгавымі кампаніямі — ад канцэртаў да спартыўных гульняў. Гэта, як тлумачыць Кацярына, працуе хутчэй на пазнавальнасць і імідж, чым на прыцягненне новых кліентаў.

@quake83

♬ original sound - R

«З ростам колькасці анлайн-карыстальнікаў і развіццём мабільных сэрвісаў павялічваецца і колькасць кліентаў у аператараў. Асабліва гэта прыкметна сярод тых, хто цікавіцца спортам: live-бэцінг стаў часткай лайфстайлу.

Для многіх гэмблінг — гэта не толькі гульня на грошы, але і спосаб зняць стрэс, элемент вольнага часу. За апошнія 4‑5 гадоў гэты сегмент стаў больш звыклым і сацыяльна прыкметным», — кажа Кацярына.

Фота: megapolis-reklama.by

Лаўкі з сонечнымі панэлямі ад Betera. Фота: БелТа

Індустрыя казіно актыўна пачала развівацца ў Беларусі ў 1990‑я. У нашай краіне абмежаванні для гульнявога бізнэсу не былі моцнымі адносна суседзяў, і ўжо ў 2000‑х у Мінск і іншыя гарады сталі прыязджаць «казіно-турысты».

У чэрвені гэтага года ў Беларусі ўвялі новыя абмежаванні на працу анлайн-казіно: цяпер для рэгістрацыі на партале трэба прысутнічаць у кампаніі фізічна ці сазвоньвацца з менеджарамі па відэасувязі. Забаронена ствараць больш за адзін акаўнт і ўдзельнічаць у гульні па просьбе іншых людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула