БЕЛ Ł РУС

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека

3.10.2025 / 16:5

Nashaniva.com

Польская паліцыя ў горадзе Закапанэ затрымала двух мужчын — беларуса і паляка. Іх падазраюць у тым, што яны выкралі 24‑гадовага жыхара Лодзінскага ваяводства і трымалі яго як закладніка, паведамляюць Wiadomości.

Фота: Паліцыя Закапанэ

Паводле інфармацыі СМІ, злачынцы патрабавалі ад сям’і ахвяры вярнуць доўг. Пацярпелага збівалі, трымалі галодным, закрывалі рот затычкай і вазілі ў багажніку.

Да аперацыі далучыліся паліцыянты з Закапанэ і Малапольскага ваяводства. Яны ўстанавілі аўтамабіль, у якім знаходзіўся закладнік, і калі машына спынілася каля крамы ў мястэчку Касцеліска, мясцовыя праваахоўнікі правялі жорсткае затрыманне.

У аўтамабілі былі 36‑гадовы беларус, 30‑гадовы паляк і сам пацярпелы. Суд вырашыў змясціць падазраваных пад варту на тры месяцы. Ім можа пагражаць да 25 гадоў турмы.

Чытайце таксама:

На могілках у Літве знайшлі выбухоўку. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што ГРУ рыхтавала напады ў трох краінах NATO

Дваіх дэпартавалі, двое з'ехалі самі. У Польшчы расказалі пра беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Каржа

У Польшчы затрымалі ўкраінца, якога падазраюць у падрыве «Паўночных патокаў»

Каментары да артыкула