БЕЛ Ł РУС

У В'етнаме тайфун загубіў больш за паўсотні чалавек

3.10.2025 / 19:18

Nashaniva.com

У В’етнаме ў выніку тайфуну Буалой і выкліканых ім паводак на поўначы і ў цэнтральных раёнах краіны загінула як мінімум 51 чалавек. Яшчэ 14 лічацца зніклымі без вестак. Такія даныя падае агенцтва Reuters са спасылкай на ўрадавы Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.

Фота: AP Photo/Dan Dockery

Акрамя загінулых, паведамляецца пра не менш за 164 параненых.

Тайфун накрыў паўночнае і цэнтральнае ўзбярэжжа В’етнама ў панядзелак, 29 верасня, выклікаўшы моцныя хвалі, шквальны вецер і інтэнсіўныя дажджы.

Паводле звестак урада, больш за 230 тысяч дамоў былі пашкоджаныя або затопленыя, а амаль 89 тысяч гектараў палёў з рысам і іншымі сельскагаспадарчымі культурамі знішчаныя. Таксама тайфун сур’ёзна пашкодзіў дарогі, школы і офісы, прывёў да перабояў у электразабеспячэнні — дзесяткі тысяч сем’яў засталіся без святла.

Агульныя матэрыяльныя страты ад тайфуну і паводак у В’етнаме ацэньваюцца ў 15,9 трыльёна донгаў (каля 603 мільёнаў даляраў ЗША). Центральны банк краіны даў указанне фінансавым установам разгледзець магчымасць рэструктурызацыі або замарожвання крэдытаў для мясцовых кампаній, якія пацярпелі ад Буалоя.

Чытайце таксама:

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА

Землятрус у Афганістане: колькасць ахвяр перавысіла 1100, заходнія краіны гатовы аказаць дапамогу

Сталіца Ірана можа быць перанесеная з-за катастрафічнага дэфіцыту вады

Каментары да артыкула