БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра працоўных мігрантаў: Да іх трэба ставіцца як да сваіх людзей. Гэта ж нашы людзі

4.10.2025 / 13:44

Nashaniva.com

Падчас візіту ў Гомельскую вобласць палітык зноў выказаўся пра патрэбу запрашэння ў краіну працоўных мігрантаў, піша БелТА

Мігранты з Ірака ў мінскім аэрапорце ў лістападзе 2021 года. Ілюстрацыйнае фота: Photo by Stringer/Anadolu Agency via Getty Images

Падчас наведвання ААТ «Агра-Ляскавічы» Лукашэнка пацікавіўся, ці хапае ў гаспадарцы работнікаў. Аказалася, што прыцягваюць і замежнікаў — ужо працуюць некалькі чалавек з Туркменістана, і яны добра сябе зарэкамендавалі.

Палітык ухваліў такі падыход, але нагадаў, што адказнасць у пытанні прыцягнення працоўных мігрантаў з-за мяжы ляжыць на кіраўніках прадпрыемстваў і арганізацый. Яны самі павінны вырашаць, каго і колькі неабходна прыцягнуць. Прычым лепш, каб прыязджалі адразу сем’ямі, бо тады і стаўленне да працы, адказнасць зусім іншыя.

«Да іх трэба ставіцца, як да сваіх людзей. І дзяцей навучаць, і лячыць людзей трэба. Правільна робіш. Па-беларуску: «Кінь наперад, потым знойдзеш». Таму трэба арыентавацца, асабліва на нашы рэспублікі (былога СССР). Гэта ж нашы людзі», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула