БЕЛ Ł РУС

Памёр мастак Мікалай Арасланаў

5.10.2025 / 9:43

Nashaniva.com

Пра смерць 77‑гадовага мастака паведаміла Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага Саюза мастакоў. 

Мікалай Арасланаў нарадзіўся 8 студзеня 1948 года ў горадзе Чавусы.

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1972).

Працаваў мастаком ва ўстановах культуры, выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў
Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.

Працаваў пераважна ў жанры пейзажу. Яго працы захоўваюцца ў беларускіх музеях, 
а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула