БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Пастаўка Кіеву «Тамагаўкаў» разбурыць адносіны з ЗША

5.10.2025 / 11:43

Nashaniva.com

Магчымае рашэнне ЗША аб пастаўцы Украіне «Тамагаўкаў» прывядзе да разбурэння пазітыўных тэндэнцый у адносінах, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

«Гэта [магчымае рашэнне аб пастаўцы «Тамагаўкаў» Кіеву] прывядзе да разбурэння нашых [Расіі і ЗША] адносін. Ва ўсякім разе, пазітыўных тэндэнцый у гэтых адносінах. Так што я кажу тое, што думаю. А як ужо там будзе складацца, залежыць не толькі ад нас», — дадаў ён.

Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што Расія адмаўляецца сядаць за стол перамоваў з Украінай, і дадаў, што вашынгтонская адміністрацыя абмяркоўвае магчымасць паставак крылатых ракет «Tomahawk» іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву. Канчатковае рашэнне прыме Дональд Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула