БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі матылёк паядае Гомельшчыну. Дрэвы — як з фільмаў жахаў

5.10.2025 / 16:48

Nashaniva.com

У Гомельскай вобласці з-за амерыканскага белага матылька абвясцілі каранцін у некалькіх раёнах.

Вусені амерыканскага белага матылька. Скрыншот АНТ

Гэты вусень распаўсюджваецца ў нас з-за пацяплення клімату, расказалі на АНТ. З-за яго пражэрлівасці беларусы могуць застацца без ураджаю яблыкаў і груш.

Дрэвы, паедзеныя матылём, нібы з фільмаў жахаў — захутаныя ў белае павуцінне, з касматымі вусенямі. Вусеняў бывае так шмат, што чутно, як яны абгрызаюць лісце.

Вусень амерыканскага белага матылька ўваходзіць у спіс найбольш небяспечных шкоднікаў планеты. Яны ядуць каля 300 відаў раслін. Адно здаровае дрэва вусені знішчаюць за тры-чатыры дні. 

Амерыканскі матылёк выяўлены ў Гомелі, Брагіне, Нароўлі, Светлагорску, Жлобіне, Ветцы.

Змагаюцца з вусенем праз абрэзку пашкоджаных галінак і іх спальванне, спальванне апалага лісця і апырскванне інсектыцыдамі.

Чытайце таксама:

У Пінскім раёне абвясцілі каранцін з-за амерыканскага матылька

Каментары да артыкула