БЕЛ Ł РУС

З якой бульбы лепш за ўсё рабіць дранікі

5.10.2025 / 18:5

Nashaniva.com

Гэты сорт беларусам добра вядомы.

Генеральны дырэктар НПЦ па бульбаводстве і плодаагародніцтве НАН Беларусі Вадзім Маханько расказаў, які сорт бульбы найлепш надаецца на дранікі. Гэта «скарб».

«Гэта наша беларуская селекцыя. Гатунак запушчаны быў у вытворчасць у далёкім 1996 годзе. Але да гэтага часу ён займае адны з самых вялікіх плошчаў па рэспубліцы», — расказаў навуковец на СТБ.

Такі гатунак даўжэй за ўсё праляжыць у склепе. Склеп павінен быць добра вентыляваным і не занадта сухім, з тэмпературай 2‑4 градусы.

Каб бульба даўжэй захоўвалася, перад закладкай яе трэба прасушыць.

«На працягу двух тыдняў яна павінна знаходзіцца не пад сонечным святлом — у цёмным памяшканні пры тэмпературы 15‑16 градусаў (не вышэйшай) і добра праветраваным», — кажа навуковец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула