Былы добраахвотнік Аляксандр Клачко збірае дапамогу для сем'яў былых ваяроў
Былы добраахвотнік Аляксандр Клачко і дабрачынная арганізацыя «Росквіт», якая займаецца падтрымкай ветэранаў і іх сем’яў, абвясцілі пра збор на псіхалагічную дапамогу для сем'яў былых ваяроў.
«На сёння мы падтрымліваем 7 сем’яў беларускіх добраахвотнікаў, якія ўжо некалькі месяцаў атрымліваюць бясплатную псіхалагічную дапамогу. Гэта жанчыны, дзеці і самі ветэраны, якія стаяць за свабоду Украіны і Беларусі.
Але каб гэтая падтрымка працягвалася — нам патрэбная ваша дапамога. Мы хочам і надалей быць побач з сем’ямі, каб яны адчувалі надзейны тыл і маглі аднаўляцца пасля перажытых выпрабаванняў», — піша ў фэйсбуку Клачко.
Сума збору — 2000 еўра. Ужо сабрана амаль 600 еўра.
Падтрымаць збор можна па спасылцы.