БЕЛ Ł РУС

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога

5.10.2025 / 19:52

Nashaniva.com

«Там ужо скандал на паўсяла».

Скрыншот відэа

У сеціве з'явілася відэа, як ва Украіне людзі ў ваеннай форме падабралі чужога ката і з'ехалі з ім на машыне.

Пішуць, што ката па мянушцы Мурчык у адным з сёл Кіеўскай вобласці падабралі, каб падарыць дзіцяці аднаго з вайскоўцаў. Спачатку вайскоўцы хацелі паехаць у прытулак, але былі нападпітку і вырашылі ўзяць ката «з вуліцы», піша УНІАН.

Карыстальнікі выказалі здагадку, што гэта маглі быць супрацоўнікі ТЦК, аднак у Кіеўскім абласным тэрытарыяльным цэнтры камплектавання і сацыяльнай падтрымкі паведамілі, што іх супрацоўнікі ката не бралі. Там таксама адзначылі, што такую форму, як людзі на відэа, супрацоўнікі ўвогуле не носяць.

Тых, хто забраў ката, у выніку знайшлі, але яны адмовіліся вяртаць Мурчыка гаспадарам, пакуль з групы жыхароў сяла не выдаляць відэа з «мабілізацыяй» пухнатага: «Там ужо скандал на паўсяла».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула