БЕЛ Ł РУС

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру

5.10.2025 / 21:22

Nashaniva.com

Цесныя шкарпэткі могуць прывесці да розных праблем, напрыклад, да ўрослых пазногцяў. Але як зразумець у краме, якія шкарпэткі браць? Лічбы на этыкетцы не заўсёды дапамагаюць.

Скрыншот відэа

Сетка студый падалогіі і артапедыі ў Мінску паказала просты трук.

Каб праверыць, ці ваш гэта памер, падолаг раіць запомніць правіла: «Даўжыня ад локцевага згібу да плечавога згібу роўная даўжыні вашай ступні». Калі шкарпетка (ад цэнтра пяткі да наска) супадае з гэтым участкам цела па памеры, значыць ваш памер.

«Лепш купіць шкарпэткі большыя, чым меншыя», — дадае спецыяліст.

Падолагі раяць не глядзець на лічбы, напісаныя на этыкетцы, а правяраць памер самім, не нацягваючы тканіну. Выбіраць шкарпэткі важна і па паўнаце, яны не павінны здушваць ступню. Таксама варта аддаваць перавагу шкарпэткам з натуральных тканін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула