БЕЛ Ł РУС

Бульбы сёлета збяруць на траціну больш, чым у 2024-м

5.10.2025 / 23:46

Nashaniva.com

Абяцаюць, што дэфіцыту ў крамах не будзе.

Фота: Маскоўскі райвыканкам Мінска

Сёлета беларусы сутыкнуліся з дэфіцытам бульбы ў крамах. На гэта ў тым ліку паўплывала ручное рэгуляванне цэн, калі прадаваць у Расію фермерам было больш выгадна, чым аддаваць у беларускія крамы.

У гэтым годзе ўраджай бульбы будзе добры, кажуць на АНТ. Бульбы збяруць на траціну больш за звычайны ўзровень — амаль мільён тон.

У гаспадарцы «Рудакова» ў Віцебскай вобласці расказваюць, што і капуста ўрадзіла — ураджайнасць вышэйшая за 300 цэнтнераў з гектара.

З яблыкамі ж сітуацыя менш радасная — веснавыя замаразкі загубілі ўраджай.

Чытайце таксама:

У Беларусі ў чарзе па бульбу зладзілі сапраўдныя «галодныя гульні»

Лукашэнка: Сёлета добры ўраджай і хлеба, і бульбы

У Беларусі неўраджай яблыкаў

Каментары да артыкула