БЕЛ Ł РУС

Ніводны клуб НХЛ не забраў беларускага абаронцу з драфту адмоваў

6.10.2025 / 7:36

Nashaniva.com

Ніводны клуб Нацыянальнай хакейнай лігі не забраў абаронцу «Далас Старз» Уладзіслава Калячонка з драфту адмоваў, куды ён быў выстаўлены напярэдадні.

Уладзіслаў Калячонак, x.com/DallasStars

Такім чынам, гулец зборнай Беларусі адправіцца ў Амерыканскую хакейную лігу (АХЛ), дзе будзе выступаць за фарм-клуб «Каларада» «Тэхас Старз».

Калячонак быў адпраўлены ў «Далас» з «Пітсбурга» ўлетку ў межах здзелкі.

У мінулым сезоне Уладзіслаў правёў за «Пітсбург» 12 матчаў і адзначыўся дзвюма галявымі перадачамі.

Новы сезон у Нацыянальнай хакейнай лізе стартуе 7 кастрычніка. Рэгулярны чэмпіянат, выглядае, у НХЛ пачнуць чатыры хакеісты: Ягор Шаранговіч («Калгары Флэймз»), Аляксей Протас («Вашынгтон Кэпіталз») і Ілля Салаўёў («Каларада Эвэланш»), Арцём Леўшуноў («Чыкага»)

Астатнія пяць беларусаў, якія бралі ўдзел у перадсезонных матчах, адпраўленыя ў фарм-клубы, што гуляюць у АХЛ (другой па сіле хакейнай лізе Паўночнай Амерыкі).

Іллю Протаса «Вашынгтон» камандзіраваў у «Хершы», згаданага Калячонка «Далас» аддаў у «Тэхас Старз», галкіпера Мікіту Талапілу «Ванкувер» — у «Абатсфорд Кэнакс» (за «Абатсфорд» таксама гуляе Даніла Клімовіч), а галкіпера Аляксея Коласава «Філадэльфія» ў «Ліхай Вэлі», абаронцу Ягора Сідарава «Анахайм» — у «Сан-Дыега». За «Роксфард» выступае Дзмітрый Кузьмін.

Але падчас сезона клубы могуць выклікаць беларусаў назад у НХЛ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула