Прэм'ер Францыі падаў у адстаўку. Ён адпрацаваў менш за месяц
Кіраўнік урада Францыі Себасцьен Лекарню падаў прэзідэнту прашэнне аб адстаўцы. Эмануэль Макрон яго прыняў, паведамляе Le Figaro.
Фота: AP
Лекарню прабыў на пасадзе прэм’ер-міністра 27 дзён — гэта самы кароткі тэрмін у гісторыі Францыі.
39‑гадовы Лекарню ўзначаліў урад Францыі 9 верасня, стаўшы пятым прэм’ер-міністрам Францыі за два гады.
Елісейскі палац пакуль не паведаміў, хто часова выконвае абавязкі кіраўніка ўрада.
З 2022 года Себасцьен Лекарню займаў пасаду міністра абароны Францыі і быў прыхільнікам мілітарызацыі краіны на фоне расійскага ўварвання ва Украіну.