У Мінску ўжо амаль узвялі каркас новага Гістарычнага музея
Яго будуюць на месцы Дрымлэнда.
Фота тут і далей Мінскбуд
На будаўніцтве Нацыянальнага гістарычнага музея завяршаецца ўзвядзенне каркаса будынка, ідзе ўцяпленне фасаду. На паўднёвым баку ўжо пачаліся дахавыя работы, паведамляе Мінскбуд.
Да канца гэтага месяца будаўнікі плануюць прыступіць да мантажу вітражных сістэм (каб закрыць контур першых трох паверхаў) і ўладкавання вентыляванага фасаду.
Па словах начальніка ўчастка генпадраднага БУ-7 будаўнічага трэста № 4 Дзмітрыя Харытонава, унутры будынка працуюць муляры і тынкоўшчыкі, вядуцца чарнавыя электрамантажныя і сантэхнічныя работы, выконваюцца сцяжкі падлог. У кастрычніку плануецца зманціраваць таксама ўсе тры эскалатары.
На аб’екце зараз задзейнічана 320 чалавек і чатыры вежавыя краны.