Да «экстрэмісцкіх фармаванняў» залічылі канал Sandӓr
Міністэрства ўнутраных спраў уключыла ў спіс так званых «экстрэмісцкіх фарміраванняў» новую пазіцыю — тэлеграм-канал Sandӓr. Такое рашэнне было прынята 6 кастрычніка 2025 года, піша «Вясна».
Як паведамляе МУС, група людзей, якая з 2023 года дзейнічала пад назвай Sandӓr, нібыта ўзгоднена і сумесна займалася «экстрэмісцкай дзейнасцю».
У гэтым кантэксце згадваюцца два чалавекі: 19‑гадовы Усевалад Мачэкін і 18‑гадовы Уладзіслаў Бутвянкоў. У спіс таксама трапілі чат «Эзотерическая общественность 2.0» і лагатып — шматколерная выява з надпісам Sandӓr.
Па пазначаным адрасе канал ужо недаступны.