Украінскія беспілотнікі ўпершыню даляцелі да нафтаперапрацоўчага завода ў Цюмені. Гэта за 2000 км ад лініі фронту
Як паведаміў інфармацыйны цэнтр урада Цюменскай вобласці, «тры БПЛА абясшкоджаныя на тэрыторыі прадпрыемства ў Цюмені».
Фота ілюстрацыйнае
«На месца выехалі ўсе экстранныя службы. Аператыўныя дзеянні экстранных службаў прадухілілі дэтанацыю беспілотнікаў. Пацярпелых няма. Выбухаў і гарэння не дапушчана. Усе прадпрыемствы ў гэтым раёне працуюць у штатным рэжыме і не спынялі сваёй працы», — заявілі ўлады.
Раней у мясцовых пабліках з'явіліся відэа з праездам пажарных машын, гараджане паведамлялі пра два выбухі.
Чытайце таксама:
Украінскія беспілотнікі ўдарылі па НПЗ у Ленінградскай вобласці, але магчыма прамахнуліся
Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі
На закрытай нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне вытворчасці паліва для Расіі
У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну