БЕЛ Ł РУС

Адзін з найбольшых расійскіх НПЗ спыніў найбуйнейшую перапрацоўчую ўстаноўку

6.10.2025 / 20:48

Nashaniva.com

Кірышскі нафтаперапрацоўчы завод, адзін з найбуйнейшых у Расіі, спыніў устаноўку першаснай перапрацоўкі нафты CDU-6 — сваю самую магутную — пасля атакі ўкраінскіх дронаў і наступнага пажару 4 кастрычніка. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Фота ілюстрацыйнае

Гэта прыпыненне можа прывесці да скарачэння вытворчасці нафтапрадуктаў на фоне паліўнага крызісу ў Расіі, якая сутыкаецца з дэфіцытам асобных папулярных марак бензіну з-за пастаянных нападаў ўкраінскіх БПЛА на аб'екты нафтавай інфраструктуры.

Па словах крыніц, магутнасць CDU-6 складае 8 мільёнаў тон у год, або 160 тысяч барэляў у суткі — каля 40% ад агульнай перапрацоўчай здольнасці завода.

Падчас прастою CDU-6 завод будзе, як паведамляецца, працаваць на 70% магутнасці дзякуючы прыцягненню іншых установак, якія будуць перавышаць свае вытворчыя магчымасці.

Паводле ацэнак галіновых крыніц, у 2024 годзе Кірышскі НПЗ перапрацаваў 17,5 мільёна тон нафты — гэта 6,6% агульнага аб'ёму нафтаперапрацоўкі ў Расіі. У мінулым годзе ён вырабіў 2 мільёны тон бензіну, 7,1 мільёна тон дызеля, 6,1 мільёна тон мазуты і 600 тысяч тон бітуму.

Чытайце таксама:

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па НПЗ у Ленінградскай вобласці, але магчыма прамахнуліся

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Украінскія беспілотнікі ўпершыню даляцелі да нафтаперапрацоўчага завода ў Цюмені. Гэта за 2000 км ад лініі фронту

Каментары да артыкула