БЕЛ Ł РУС

Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі 4000 даляраў за унцыю

7.10.2025 / 8:5

Nashaniva.com

Каціроўкі снежаньскага ф’ючарса на золата на біржы Comex дадалі 0,6% і на піку дасягнулі $4000,1 за унцыю.

Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Золата даражэе трэці дзень запар на фоне шатдаўну ў ЗША. Пакуль няма ніякіх прыкмет выхаду з тупіку паміж дзвюма палатамі Кангрэса ЗША, які прывёў да прыпынення працы ўрада, піша Reuters.

Падтрымку цэнам на золата таксама аказваюць чаканні таго, што Федэральная рэзервовая сістэма на пасяджэнні ў канцы кастрычніка панізіць стаўку. 

Рост цэн на золата выкліканы сіндромам упушчанай выгоды (FOMO), паколькі інвестары, баючыся ўпусціць даходнасць і хвалюючыся з-за інфляцыі, дадаюць каштоўны метал у свае партфелі, упэўненыя ў Financial Times.

З пачатку года золата падаражэла больш чым на 50 працэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула