БЕЛ Ł РУС

У Літве ў наступным годзе сярэдняя пенсія дасягне 750 еўра

7.10.2025 / 8:26

Nashaniva.com

Сярэдняя пенсія па ўзросце ў Літве ў 2026 годзе павялічыцца на 80 еўра і складзе 750 еўра, а сярэдняя для тых, у каго ёсць неабходны стаж, павялічыцца на 90 еўра і дасягне 810 еўра, сказана ў прэс-рэлізе Мінсацпрацы Літвы, піша Delfi.lt.

Згодна з прагнозамі, сярэдні заробак у Літве ў 2026 годзе павялічыцца на 7,3%, а сярэднегадавая інфляцыя складзе 3,2%.

Урад Літвы абавязаўся да 2030 года зрабіць так, каб сярэдняя пенсія па ўзросце складала 50% сярэдняй зарплаты «на рукі».

У 2026 годзе сярэдняя пенсія па ўзросце складзе 47,3% сярэдняй зарплаты «на рукі», а сярэдняя пенсія тых, у каго ёсць неабходны стаж — 51,1% сярэдняга заробку «на рукі».

У жніўні 2025 года сярэднюю пенсію атрымлівалі 632 000 атрымальнікаў пенсій па ўзросце і 8000 атрымальнікаў датэрміновых пенсій — у сярэднім памеры 670 еўра. Сярэдняя пенсія ў людзей з неабходным стажам — 720 еўра.

Мінпрацы Беларусі назвала памер сярэдняй пенсіі ў верасні — 980 рублёў. Пры сённяшнім курсе гэта 277 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула