Каля цырка ў Мінску сутыкнуліся тры машыны
Здарэнне адбылося сёння а 10‑й на вуліцы Янкі Купалы, паведамляе ДАІ.
41‑гадовы кіроўца аўтамабіля «МАЗ», рухаючыся па вуліцы Янкі Купалы, сутыкнуўся з аўтамабілямі Volkswagen і Skoda.
Прычынай ДТЗ стала няспраўнасць тармазной сістэмы МАЗ.
53‑гадовая кіроўца аўтамабіля Skoda пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ад шпіталізацыі адмовілася.