БЕЛ Ł РУС

Мытнікі перахапілі груз кантрабанды: ад макбукаў да беспілотнікаў і вінтовак

7.10.2025 / 15:25

Nashaniva.com

Мытны камітэт паведаміў аб перахопе буйной партыі кантрабанды на беларуска-расійскай мяжы.

Аператыўная мытня спыніла Mercedes-Benz, у грузавым адсеку якога знаходзілася 15 тысяч адзінак тавараў. Сярод іх — макбукі, складнікі БПЛА, пнеўматычныя вінтоўкі і аптычныя прыцэлы да іх, камп'ютарная, бытавая і будаўнічая тэхніка.

«Дакументы на ўвесь тавар, прадстаўленыя кіроўцам беларускага перавозчыка для мытнага кантролю, аказаліся несапраўднымі», — паведамілі ў ДМК.

У мытні лічаць, што груз на тэрыторыю ЕАЭС быў увезены без дэкларавання. Мытнікі цяпер збіраюць доказы гэтага. У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс.

Фота тут і далей — Мытны камітэт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула