БЕЛ Ł РУС

Як беларускі знаток прынёс перамогу тэлегледачам, гуляючы за гледачоў

7.10.2025 / 15:54

Nashaniva.com

4 верасня знакамітай інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» споўнілася 50 гадоў.

Той самы паляўнічы домік, дзе здымаюцца праграмы. Скрыншот відэа праграмы

Зараз у маскоўскім інтэлектуальным клубе стартавала асенняя серыя. У суботу ў першай гульні за сталом была каманда Віктара Сіднева, за якую выступае знакаміты беларускі знаток Леанід Клімовіч — роданачальнік інтэлектуальнага руху ў Гомелі.

Падчас гульні было пытанне, звязанае з паляўнічым домікам у Нясумным садзе ў Маскве, дзе ад 1990 года запісваюцца праграмы «Што? Дзе? Калі?». 

Пасля пытання вядучы Барыс Крук спытаў прысутных у зале: «А вы ведаеце, хто выступаў у першай гульні ў паляўнічым доміку?». Нехта адказаў: «Каманда Аляксандра Друзя». 

«Правільна, — сказаў Барыс Крук, — але каманда тэлегледачоў тады перамагла з лікам 5:6. А вы ведаеце, хто прынёс тэлегледачам перамогу? Гэты чалавек знаходзіцца у зале».

Леанід Клімовіч. Скрыншот праграмы

Павісла нямая паўза, і задаволены Крук дадаў: «Школьны настаўнік з Гомеля Леанід Клімовіч». «Вось такі ён хітры: і нашым, і вашым», — пажартаваў вядучы. Пытанне было пра Пушкіна.

Дарэчы, Клімовіч гуляе ў маскоўскім клубе «Што? Дзе? Калі» з 1981 года.

Між іншым, у суботняй гульні было таксама пытанне пра небяспеку штучнага інтэлекту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула