БЕЛ Ł РУС

У Віцебску праваслаўны святар адкрыў чарговую сеткавую краму ФОТАФАКТ

7.10.2025 / 16:18

Nashaniva.com

У Віцебску адкрылі чарговую краму гандлёвай сеткі «Веста». Яна ў гэтым горадзе ўжо, як адзначылі на мясцовым тэлеканале, 66‑я па ліку. 

Скрыншот з відэа

Каментатары пад відэа, дарэчы, паставіліся да адкрыцця новай крамы гэтай сеткі — а іх у Віцебску, як адзначылі ў сюжэце, ужо траціна ад усіх, — збольшага скептычна. Прэтэнзіі выклікае літаральна ўсё — і ўсюдыіснасць менавіта гэтай сеткі, і цэны ў іх, і ўзровень сэрвісу, і знешні выгляд.

@user63726509626676 В Витебске открылся ещё один магазин торговой компании ОАО ВЕСТА #НатальяПарфёнова #осень2025 #вдохновляюнауспех #личныйбренд #дарюэмоции ♬ оригинальный звук - Наталья Парфёнова

Асабліва ж дасталося праваслаўнаму святару, які быў на адкрыцці разам з чыноўнікамі:

«А бацюшка — сярод першых пакупнікоў?»;

«А поп тут прычым, ці гэта касір?»;

«Гэта для праваслаўных крама?»;

«Калі будуць грамадскую прыбіральню адкрываць, то абавязкова папа трэба паклікаць!»;

«Адкрылася яшчэ адна крама з божай дапамогай»;

«А поп там навошта? Прадукты асвячаць і чысціць ад нітратаў?»;

«А навошта краму бласлаўляць, ці для чаго вы там свечкі запалілі? Яе пабудавалі ў анамальнай зоне, ці што?»;

«Калі адкрыюць 666‑ую краму, прыйдуць асвячаць?»

Чытайце таксама:

Стала вядома, каму належыць вытанчанае французскае бістро ў Мінску. Вам не спадабаецца

На тэрыторыі Мотавелазавода ствараюць новы квартал з кавярнямі і крамамі. Што там

У Новалукомлі адкрылі рыбны кансервавы завод. Кажуць, аналагаў прадукцыі ў Беларусі няма

Каментары да артыкула