БЕЛ Ł РУС

Беларус пасадзіў у сябе на лецішчы крамны арахіс за 2 рублі. І без ураджаю не застаўся

7.10.2025 / 17:40

Nashaniva.com

Жыхар Гродна Вальдэмар даказаў, што ў Беларусі можна вырасціць не толькі бульбу, але і арахіс. Увесну ён купіў у краме ўпакоўку сырых бабовых за два рублі і пасадзіў іх на лецішчы, а потым падзяліўся вынікамі эксперыменту ў сацсетках, піша Blizko.by.

Скрыншот з відэа

Да восені на ўчастку выраслі кусты, пакрытыя сьпелымі струкамі. Аўтар падзяліўся парадай:

«Без лупінаў садзіцца ў разоры, як бульба, на глыбіню 5‑6 см. У лунку — 4‑5 штук насення. Можна прарасціць. Больш адказаў у інтэрнэце», — напісаў ён у каментарах.

Відэа з ураджаем набрала звыш 32 тысяч праглядаў. Гледачы пацвярджаюць, што вопыт можна паўтарыць:

«Я таксама эксперыментавала. Купіла 0,5 кг арахіса з крамы — сапраўды вырас».

Іншыя карыстальнікі адзначылі, што арахіс ўдала расце нават на падаконніку. А хтосьці з усмешкай дадаў: «У мяне бульба такая сёлета».

Чытайце таксама:

25 груш на адной галінцы вырасціў пенсіянер з-пад Баранавічаў

Бульбы сёлета збяруць на траціну больш, чым у 2024-м

Амерыканскі матылёк паядае Гомельшчыну. Дрэвы — як з фільмаў жахаў

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?

Каментары да артыкула