БЕЛ Ł РУС

У Дрэздэне 17‑гадовы беларус пабіўся з паліцыяй

8.10.2025 / 9:28

Nashaniva.com

У ходзе наступнага ператрусу ў беларуса знайшлі наркотыкі.

Фота: нямецкая паліцыя

У нямецкім Дрэздэне на выходных здарыўся выпадак з удзелам 17‑гадовага беларуса, піша сайт «Беларусь і свет».

У нядзелю прыкладна а 5:10 раніцы супрацоўнікі парадку былі выкліканы на цэнтральны гарадскі вакзал у сувязі з тым, што ў рэгіянальным цягніку спаў дэзарыентаваны чалавек.

Супрацоўнікі службы бяспекі чыгункі і праваахоўнікі паспрабавалі разбудзіць нашага суайчынніка і правесці яго на платформу.

Сітуацыя адразу ж абвастрылася: юнак пачаў біцца, адбіваючыся кулакамі і нагамі. На яго давялося надзець кайданкі. Аднак хлопец працягваў буяніць і пагражаў супрацоўнікам.

У ходзе наступнага ператрусу ў беларуса знайшлі наркотыкі. І з-за яго неадэкватнага стану даставілі на хуткай у бальніцу.

Там медыцынскую дапамогу ўдалося аказаць толькі з дапамогай некалькіх паліцэйскіх і медыцынскіх работнікаў, бо беларус не спыняўся.

У дачыненні да юнака распачата справа за супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў і парушэнне наркатычнага заканадаўства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула