БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга «Ветрачок» Дануты Бічэль

8.10.2025 / 14:13

Nashaniva.com

Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць навінкі ў межах серыі кніг для дзяцей «Ветрачок», якую запачаткаваў летам 2025 году. Цяпер серыя папоўнілася зборнікам выбраных дзіцячых вершаў Дануты Бічэль, піша Bellit.info.

У кнігу «Радзіма» старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэткай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.

«Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом цікавосткі навакольнага свету і прыгажосць нашай мовы», гаворыцца ў анатацыі да выдання.

Зборнік «Радзіма» Дануты Бічэль праілюстраваны мастачкай Аляксандрай Адамовіч.

Выданні серыі «Ветрачок», у тым ліку навінку, можа набыць у «Акадэмічнай кнізе», у краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай (ралеты 41-42, час працы з пн па пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, ндз з 11 да 16), а таксама праз сайт Kniger.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула