Алу Пугачову адключылі ад расійскай сістэмы абавязковага медыцынскага страхавання
Яе поліс ануляваны — найбольш верагодна, з-за неадпаведнасці персанальных даных. У Максіма Галкіна ўсё ў парадку.
Увесь гэты час у Прымадонны, якая пакінула Расію, быў папяровы поліс старога ўзору. Яна магла хадзіць да дактароў, атрымліваць расійскую меддапамогу, але ўсё ж павінна была замяніць поліс на новы, піша Mash.
І не зрабіла гэтага. На днях Пугачову выключылі з сістэмы АМС. Гэта магло адбыцца толькі ў выпадку памылкі або неадпаведнасці ва ўліку персанальных даных — відаць, з-за неадпаведнасці прозвішча і імя, адраса або ўзросту поліс АМС артысткі анулявалі.
Калі дапусціць, што Пугачова вернецца ў Расію і звернецца ў дзяржаўную клініку з экстраннай праблемай — яе, вядома ж, прымуць. Але пасля выздараўлення накіруюць у страхавую кампанію аднаўляць АМС.
У адрозненне ад мужа Алы Барысаўны, які аказаўся больш прагматычным — своечасова абнавіў поліс і нават замацаваўся за цэнтрам псіхічнага здароўя, бюджэтнай стаматалогіяй і за тэрапеўтам.
Чытайце таксама:
«Ветэран баявых дзеянняў» падаў на Пугачову пазоў на $18 мільёнаў за абразу расійскага народа
Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе
«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены
Пугачова расказала, як з’язджала з Расіі і хто з Адміністрацыі Пуціна з ёй гаварыў