БЕЛ Ł РУС

19‑гадовага хлопца падазраюць у згвалтаванні. Для доказу ўзялі ДНК эмбрыёна, якому крыху больш за месяц

8.10.2025 / 14:34

Nashaniva.com

19‑гадовы хлопец з Крычава падазраецца ў згвалтавані дзяўчыны, у выніку чаго ў яе наступіла непажаданая цяжарнасць.

На раннім тэрміне дзяўчыне быў зроблены медыкаментозны аборт, і для генетычнага даследавання і вырашэння пытання аб біялагічным бацькоўстве тканкі эмбрыёна следчыя накіравалі ва ўпраўленне ДКСЭ па Магілёўскай вобласці.

Нягледзячы на тэрмін фарміравання эмбрыёна (усяго 4—5 тыдняў), экспертам-біёлагам удалося вылучыць з тканак ДНК і параўнаць яго з біялагічнымі ўзорамі падазраванага.

Згодна з высновамі судовага эксперта, з верагоднасцю 99,999…% гэты 19‑гадовы хлопец можа з’яўляцца біялагічным бацькам плоду пацярпелай.

Вынікі ДНК-экспертызы сталі адным з бясспрэчных доказаў па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага. Справа накіраваная ў суд Крычаўскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула