БЕЛ Ł РУС

Туск: Польшча не выдасць Германіі арыштаванага за падрыў «Паўночных патокаў»

8.10.2025 / 17:4

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Варшава не будзе выдаваць Германіі грамадзяніна Украіны, затрыманага па падазрэнні ў датычнасці да выбухаў на газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2».

Дональд Туск. Фота: канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы

Як адзначыў Туск, экстрадыцыя «не адпавядае інтарэсам Польшчы, а таксама прынцыпам прыстойнасці і справядлівасці». Пра гэта ён сказаў падчас візіту ў Літву, а пазней у сацсетцы X напісаў:

«Праблема з «Паўночным патокам-2» не ў тым, што ён быў падарваны. Праблема ў тым, што ён быў пабудаваны».

Польшча з самага пачатку выступала супраць будаўніцтва гэтага газаправода, сцвярджаючы, што ён узмацняе залежнасць Еўропы ад расійскага газу і дае Маскве дадатковыя рычагі ўплыву на краіны-транзіцёры.

Выбухі на трубаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2» адбыліся ў верасні 2022 года. Расследаванне інцыдэнту працягваецца адначасова ў некалькіх еўрапейскіх дзяржавах.

Чытайце таксама:

Суд у Італіі дазволіў экстрадыцыю ў Германію меркаванага арганізатара падрыву газаправода «Паўночны паток»

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»

Падрыў «Паўночнага патоку»: сталі вядомыя кулісы дзёрзкай дыверсіі, роля Залужнага і Польшчы

Каментары да артыкула