БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга пра фальклор беларускіх старавераў

8.10.2025 / 18:30

Nashaniva.com

Выйшла кніга Вольгі Барышнікавай «І даўней так пелі: музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі». Яна прысвечаная музычнаму фальклору старавераў Падзвіння, паведамляе тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

У кнізе — 45 аўтэнтычных песень (іх можна паслухаць у аўтэнтычным выкананні), расшыфроўкі, этнамузыкалагічныя каментары на беларускай, рускай і англійскай мовах. А таксама рэдкія запісы гутарак і здымкі, сабраныя альбо зробленыя падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый.

Самыя раннія аўдыязапісы — з 1963 года, а самая старая спявачка, голас якой можна пачуць у выданні, — 1890‑х гадоў нараджэння. Кніга складаецца з трох раздзелаў: «Валачобныя песні», «Крутухі, хараводы, пахадушкі», «Лірычныя песні».

Аўтар кнігі — этнамузыколаг, выкладчык традыцыйнага спеву Вольга Барышнікава, ураджэнка вёскі Германавічы Шаркаўшчынскага раёна.

Чытайце таксама:

Перавыдадзена кніга пра кіраўніка ўрада БНР Рамана Скірмунта

Выйшла кніга «Ветрачок» Дануты Бічэль

Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі

Каментары да артыкула