БЕЛ Ł РУС

У Мінсельгасхарчы клянуцца, што зіму беларусы перабудуць на сваіх яблыках

8.10.2025 / 21:8

Nashaniva.com

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый Горлаў паабяцаў, што ў зімовы сезон 2025—2026 гадоў у беларускіх крамах пераважна будуць прадавацца яблыкі ўласнай прадукцыі, паведамляе БелТА.

З-за маразоў у маі ўрад не атрымаў планаваны ўраджай, але для дзяржаўнага заказу, маўляў, патрэбна 27 тысяч тон яблыкаў доўгага захоўвання, а сёлета іх сабралі 40 тысяч тон. Для параўнання, у мінулым сезоне ў стабфонд планавалася загрузіць 23,4 тысячы тон.

Больш за палову яблыкаў доўгага захоўвання вырошчваюць у Брэсцкай вобласці, адкуль іх будуць пастаўляць у іншыя рэгіёны. Таксама магчымая невялікая пастаўка імпартных яблыкаў, якія таксама будуць у продажы.

На сёння ў беларускіх крамах, як сцвярджае міністр, пераважаюць менавіта беларускія яблыкі, кошт якіх залежыць ад сорта і складае 3,30—5,40 рубля за кілаграм. Імпартныя яблыкі каштуюць прыкладна 6—8 рублёў за кілаграм.

У 2025 годзе агульны ўраджай будзе меншы, чым у мінулым годзе: па разліках Мінаграпраму, збяруць ўсяго каля 80 тысяч тон яблыкаў. Для параўнання, толькі ў Брэсцкай вобласці ў 2024 годзе было сабрана каля 120 тысяч тон, а сёлета там плануюць атрымаць не больш за 37—40 тысяч тон.

Чытайце таксама:

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?

У Беларусі неўраджай яблыкаў

У Мінску ўсё ж знайшлі танныя беларускія яблыкі ФОТАФАКТ

«Залатыя» яблыкі па 10 рублёў і апошнія ягады: што бяруць на Камароўцы на пачатку верасня

Урад забараніў вываз яблык без ліцэнзіі

«Яблычкі па 11 рублёў». Цэны ў краме шакавалі жыхарку Жодзіна

Каментары да артыкула