БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыйдзе дажджлівае надвор'е, а потым яшчэ больш пахаладае

9.10.2025 / 11:32

Nashaniva.com

Прагноз на 10—12 кастрычніка.

У пятніцу ўначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны — дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер месцамі моцны парывісты.

Ноччу +3..+8°С, па паўднёвым усходзе краіны да +10°С, максімальная днём +9..+15°С.

У суботу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. Вецер месцамі моцны парывісты. Днём +8..+15°С.

У нядзелю месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу +1..+7°С, максімальная днём +6..+12°С, па захадзе Беларусі да +14°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула