БЕЛ Ł РУС

Гамяльчанка пацікавілася, чаму з абласнога тэатра не здымаюць чырвона-зялёны дэкор, хаця святы мінулі — і тут панеслася

9.10.2025 / 14:29

Nashaniva.com

Гамяльчанка задалася пытаннем, чаму архітэктуры ў горадзе не вяртаюць першатворны выгляд — нават калі святы мінулі, будынкі застаюцца ў чырвона-зялёных шпалерах. Бяскрыўднае пытанне справакавала сапраўдную бойку ў каментарах паміж рознымі палітычнымі бакамі.

«Вы не ведаеце, калі скончацца Дзень Перамогі і іншыя святы, каб зняць вясновыя кветачкі і вярнуць калонам класічны выгляд. Калі здымуць гэтыя ўпрыгожванні»? — запытала ў тыктоку жанчына.

@stasi_kr

Ребята, я люблю мою страну и мой Город, чту День Победы, мои деды воевали, родственник - известный герой, люблю памятники архитектуры, люблю этот театр и люблю фотографироваться в этих классических колоннах. Я лишь спросила, не знаете ли, когда снимут эти украшения. А то столько негативных комментариев… Не надо мне приписывать Ваши домыслы. Как говорится, кто чем наполнен, тем и изливается. Спасибо всем адекватным. Не ожидала, что видео залетит в стратосферу.

♬ оригинальный звук - stasi_kr

Яна звярнула ўвагу на знешні выгляд Гомельскага абласнога драматычнага тэатра — класічная архітэктура, багата дэкараваная скульптурамі і ляпнінай, і, у прыватнасці, калоны сапраўды губляюцца пад чырвона-зялёнымі дэкарацыямі.

Фота: yandex.by

Многія беларусы падзялілі боль аўтаркі відэа:

«Цяпер уся краіна чырвона-зялёная. Але хіба гэта патрыятызм?! Ён не ў знешніх атрыбутах праяўляецца. Проста чыноўнікі адзін перад адным выпендрываюцца: хто больш выслужыцца. А вось недапрацовачка: забылі яшчэ фасады дамоў і асфальт у чырвона-зялёны перафарбаваць».

«У Гомелі ўжо культ нейкі. Літаральна ўсё чырвона-зялёнае. Максімальна недарэчная ўся гэта атрыбутыка. Нават падсыпка пад дрэвы чырвона-зялёная. Гэта такая безгустоўнасць. Увечары з глузду з'ехаць можна — за кожным кутом будзе што-небудзь чырвона-зялёнае чакаць. Падсветка, сцягі ў пяцідзесяці варыяцыях, ілюмінацыя… Сур'ёзна, я ўжо не гуляю нават у горадзе, бачыць гэта не магу».

«Упершыню, калі я ўбачыла гэта, падумала, што калонам патрабуецца рэстаўрацыя і іх схавалі па гэтай прычыне… Рэальна псуе выгляд будынка».

«Навошта ўвогуле гэта было зроблена? І так шмат чырвона-зялёнага ў горадзе: дзе трэба і дзе зусім не трэба. На класічных калонах зусім недарэчна».

«Перабор заўсёды выклікае зваротны эфект — адрынанне».

«Літаральна на днях была ў Гомелі — такі прыгожы будынак, і так знявечылі. Справа не ў адценнях сцяга, а ў дрэнным дызайне».

«Усе ж разумеюць, што гэта насаджэнне чырвона-зялёнага пасля 2020‑га — камусьці нешта даказаць?»

Але знайшліся і заступнікі такіх дызайнерскіх рашэнняў:

«Усё весялей, чым шэрае!»

«Гэта сімволіка нашай краіны, назаўсёды! Што вам не падабаецца?»

«У ЗША сцягі і іншая сімволіка на кожным кроку! Вы ж усё хацелі, каб у нас было, як у ЗША! Зараз у нас, як у ЗША!» — даводзіла іншая частка каментатараў.

Сама аўтарка відэа прызналася, што не чакала, што відэа выкліча такую цікаўнасць і спрэчкі:

«Людзі! Я люблю маю краіну і мой горад, паважаю Дзень Перамогі, мае дзяды ваявалі, сваяк — вядомы герой, люблю помнікі архітэктуры, люблю гэты тэатр і люблю фатаграфавацца на фоне гэтых класічных калон. Я толькі спытала, ці не ведаеце, калі здымуць гэтыя ўпрыгожванні, а столькі негатыўных каментароў… Не трэба мне прыпісваць вашы здагадкі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула