БЕЛ Ł РУС

Падлетак на самакаце збіў жанчыну. Бацькі выплацілі ёй шалёныя грошы за шкоду

9.10.2025 / 15:15

Nashaniva.com

Выпадак здарыўся ў Ганцавічах у сакавіку.

14‑гадовы падлетак на электрасамакаце не справіўся з кіраваннем і наехаў на жанчыну, у выніку чаго яна атрымала траўмы. Яна звярнулася ў суд з патрабаваннем кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды. Цяпер стала вядома пра рашэнне суда па гэтай справе, піша Onliner.by.

Высветлілася, што жанчыне былі прычынены «менш цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце «доўгачасовы разлад здароўя на тэрмін не больш за чатыры месяцы», з-за траўмы з красавіка па чэрвень 2025 года яна не працавала.

Страціўшы заробак, была вымушаная звярнуцца па матэрыяльную дапамогу да старэнькай маці для набыцця медыцынскіх прэпаратаў і аплаты камунальных паслуг.

Акрамя таго, працяглы перыяд часу пацярпелая не магла перасоўвацца самастойна, была вымушаная карыстацца мыліцамі, а таксама прымаць медыцынскія прэпараты. Агульныя выдаткі на лячэнне склалі 714,09 рубля, яшчэ 360 рублёў абышоўся рамонт тэлефона, пашкоджанага падчас падзення.

У завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да непаўналетняга самакатчыка было адмоўлена ў сувязі з недасягненнем узросту крымінальнай адказнасці (16 гадоў). Але жанчына падала пазоў аб спагнанні з хлопца і яго законных прадстаўнікоў — бацькоў — матэрыяльнай шкоды і грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай шкодай здароўю, памерам 8000 рублёў.

Адказчыкі заяўлены пазоў прызналі часткова, спасылаючыся на складанае матэрыяльнае становішча. У выніку суд вырашыў спагнаць з непаўналетняга і яго законных прадстаўнікоў кампенсацыю маральнай шкоды 6000 рублёў, выдаткі на лячэнне (714,09 рубля), пакрыццё кошту прычыненай шкоды (360 рублёў), а таксама падатковыя выдаткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула