БЕЛ Ł РУС

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале

9.10.2025 / 16:38

Nashaniva.com

Пасля відэа з крытыкай Сяргея Ціханоўскага, па словах блогеркі, яна атрымала ад яго толькі адно пасланне.

Вольга Такарчук і Сяргей Ціханоўскі. Фота: Olya_Takarchuk / YouTube, «Наша ніва»

Блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук у ліпені рэзка выказалася пра дзеянні Сяргея Ціханоўскага ў звароце на сваім ютуб-канале. Цяпер яна расказала, якую рэакцыю атрымала ад яго каманды.

«Я не спадзявалася быць пачутай. (…) І вельмі шкада, што тады (пасля вызвалення і дэпартацыі. — НН) Сяргей не паслухаў людзей, якія былі побач і насамрэч жадалі яму добрага, жадалі яму не страціць свой твар перад беларусамі, не страціць сябе. Паглядзець навіны, пачытаць, што адбывалася за тыя пяць гадоў, якіх яго не было.

Але адно пасланне Сяргей мне перадаў. Ён папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале. (…) Інакш я не буду працаваць на ягоным канале».

Такарчук тлумачыць, што свядома не спяшалася з публікацыяй новага відэа. Яна хацела выканаць абавязацельствы перад камандай праекта «Вечаровы кефір», які вяла на канале «Страна для жизни». Цяпер, калі праект скончаны, яна рашыла выказацца.

Такарчук дадала:

«Каб вы ўсе разумелі, я прыйшла ў «Вечаровы кефір» на ягоны канал, калі Сяргей яшчэ сядзеў. Фінансаванне выдзяляў не Сяргей. І за выпускі плаціў нам таксама не Сяргей. І на маім канале мне ніхто не асмеліцца закрываць рот».

Чытайце таксама:

Такарчук выліла вядро ледзяной вады на Ціханоўскага: Апусці сябе да ўзроўню людзей!

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі

«Мой тата не вытрымаў бы Акрэсціна». Вольга Такарчук расказала пра арышт у 2021-м, Валадарку, калонію, паўторнае затрыманне і вымушаныя ўцёкі з сям'ёй у 2024-м

Каментары да артыкула