БЕЛ Ł РУС

За зборную Беларусі дэбютаваў беларус, які гуляе ў чацвёртым дывізіёне Іспаніі

10.10.2025 / 8:3

Nashaniva.com

У матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе супраць Даніі, які скончыўся разгромам беларусаў з лікам 0:6, за зборную Беларусі дэбютаваў 22‑гадовы Леа Маскара-Капілевіч.

football.by

Леа нарадзіўся 22 гады таму ў сям'і беларускі, што перабралася ў Іспанію, і мясцовага жыхара. Выступаў спачатку за клуб чацвертага дывізіёна «Севілья Атлетыка», які з'яўляецца філіялам клуба «Севілья». А ўлетку перабраўся ў «Рэкрэатыва» з Уэльвы.

Леанарда раней выклікаўся ў склад беларускай юнацкай зборнай і нават згуляў два матчы.

Выклікаўся і ў 2023 годзе трэнерам нацыянальнай зборнай Карласам Алосам, але дэбютаваў толькі зараз. 

Учора Маскара-Капілевіч згуляў увесь матч.

Ягонае «Рэкрэатыва» ў сваім першынстве ідзе на 2‑м месцы ў зоне пераходных матчаў, адстаючы ад першага месца, што дае прамы выхад у трэці дывізіён, на тры балы.

Клуб у свой час правёў пяць сезонаў у вышэйшым іспанскім дывізіёне (прымера), у сезоне 2006‑2007 нават быў восьмым, але ў наступным сезоне вылецеў з прымеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула