БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга вершаў для дзяцей Алега Мінкіна

10.10.2025 / 14:24

Nashaniva.com

Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць серыю кніг для дзяцей «Ветрачок», якую запачаткаваў летам 2025 году. Сярод навінак апошняга часу чытачы знойдуць кнігу вершаў паэта і перакладчыка Алега Мінкіна «Зарапад», піша bellit.info.

У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна, якую праілюстравала Кацярына Мельнікава, паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца беларускі каляндар.

СМАЎЖЫ

Выданні серыі «Ветрачок», у тым ліку навінку, можа набыць у «Акадэмічнай кнізе», у краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай (ралеты 41-42, час працы з пн па пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, ндз з 11 да 16), а таксама праз сайт Kniger.by.

Чытайце таксама:

Выйшла кніга «Ветрачок» Дануты Бічэль

Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна

Каментары да артыкула