У Мінску зробяць крэматорый для хатніх жывёл
9 кастрычніка намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун наведаў Спецыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўвання — прадпрыемства, якое займаецца пахавальнай справай у сталіцы. Падчас яго ён паведаміў пра намер арганізаваць крэматорый не толькі для людзей, але і для хатніх гадаванцаў.
Фота ілюстрацыйнае
Па словах Алега Корзуна, што у Мінску плануецца стварыць крэматорый для хатніх жывёл і арганізаваць калумбарныя ячэйкі для захоўвання іх праху.
Людзі ўсё часцей звяртаюцца ў прадпрыемства «Фаўна горада» з просьбамі арганізаваць годнае пахаванне сваіх улюбёнцаў, таму гэтая тэма становіцца актуальнай. Карзун даручыў спецкамбінату разам з кіраўніцтвам «Фаўны горада» прапрацаваць усе неабходныя пытанні і падрыхтаваць праект.
Чытайце таксама:
У Беларусі можна застрахаваць хатняга гадаванца. Трэніруемся на котцы
У чвэрці еўрапейскіх сем'яў дома ёсць сабака. А ёсць краіны, дзе такіх сем'яў палова
У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе