БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы знайшлі два рэдкія міксаміцэты

10.10.2025 / 23:1

Nashaniva.com

Супрацоўнік лабараторыі міколагіі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі Яўген Мароз падчас навуковай экспедыцыі знайшоў два вельмі рэдкія для нашай краіны віды міксаміцэтаў (слізевікоў): Siphoptychium violaceum і Dictydiaethalium plumbeum.

Гэтыя арганізмы былі адзначаныя толькі на тэрыторыі нацыянальных паркаў «Белавежская пушча» і «Нарачанскі», што ўжо сведчыць пра выключную экалагічную каштоўнасць.

Асаблівую цікавасць выклікае від Siphoptychium violaceum — гэта арганізм, рэдкі нават у сусветным маштабе, які сустракаецца ў вельмі абмежаванай колькасці месцаў.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што гэта адкрыццё чарговы раз пацвярджае ўнікальнасць беларускіх запаведных тэрыторый і важнасць іх захавання ў натуральным стане.

Міксаміцэты, або слізевікі, — гэта асаблівая група арганізмаў, якая не адносіцца ні да грыбоў, ні да жывёл. Яны вельмі адчувальныя да стану навакольнага асяроддзя і служаць своеасаблівымі біяіндыкатарамі здароўя лесу. Калі ў пэўнай мясцовасці знаходзяць рэдкія віды гэтых арганізмаў, гэта значыць, што экасістэма там захавалася амаль некранутай чалавекам.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы знайшлі грыб, раней невядомы навуцы

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі вайсковы грыб

Раку ў Белавежскай пушчы павярнулі ў рэчышча XIX стагоддзя

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны «чатырохзубец» ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула