У Шумілінскім раёне ў ягадах згубіліся чацвёра пенсіянераў
Учора каля 16:00 у МНС патэлефанавала жанчына і расказала: яна і тры яе знаёмыя заблудзіліся ў лесе каля вёскі Старынавічы (Шумілінскі раён).
Скрыншот відэа МНС
Як аказалася, яшчэ з раніцы пенсіянеркі адправіліся ў лес па ягады. Калі надышоў час вяртацца дадому, зразумелі, што заблудзіліся.
— Сувязь падтрымлівалася па тэлефоне. Да пошукаў было прыцягнута 6 адзінак тэхнікі і 13 чалавек, з іх 3 адзінкі тэхнікі і 9 выратавальнікаў, — распавялі ў МНС.
Праз некаторы час пажылыя жанчыны былі знойдзены ў лесе работнікамі МНС, медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.