БЕЛ Ł РУС

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

11.10.2025 / 18:14

Nashaniva.com

Чыноўнікі расказалі, ці плануюць павышаць тарыфы на камунальныя паслугі да канца 2025 года.

У гэтым годзе тарыфы на камунальныя паслугі павышаць не будуць. Такую заяву зрабіў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч.

Тарыфы на камунальныя паслугі ўсталёўваюць аблвыканкамы і Мінгарвыканкам па ўзгадненні з МАРГ. А арганізацыі на месцах працуюць ужо строга па ўстаноўленых тарыфах, піша БелТА.

«У гэтым каляндарным годзе змяненняў тарыфаў не плануецца, што дазваляе захоўваць стабільнасць у аплаце паслуг для насельніцтва», — заявіў Філановіч.

Акрамя таго, ён запэўніў, што чыноўнікі і кантралёры сочаць за выкананнем тарыфнай палітыкі.

Камуналка сёлета даражэла двойчы. 1 студзеня жыроўкі пацяжэлі на 17 рублёў 5 капеек. А 1 чэрвеня падаражэла ацяпленне — прыкладна на 10%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула