Каліноўцы заснавалі грамадскую арганізацыю і актывізуюць палітычную дзейнасць
Полк імя Кастуся Каліноўскага паведаміў пра змены ў структуры і дзейнасці падраздзялення, а таксама пра прынятыя стратэгічныя рашэнні.
Фота: прэсавая служба Палка Каліноўскага
Полк становіцца больш сучасным і тэхналагічным ды развівае новыя напрамкі працы і канчаткова пераходзіць да калегіяльнай мадэлі кіравання. Усе ключавыя рашэнні ў падраздзяленні зараз прымае рада камандзіраў, гаворыцца ў заяве Палка.
Радай камандзіраў прыняты стратэгічныя рашэнні.
Так, заснаваны ветэранскі рух Грамадская арганізацыя «Каліноўцы». Яго афіцыйным прадстаўніком з'яўляецца Ян Мельнікаў.
Для актывізацыі палітычнай дзейнасці часовым прадстаўніком руху вызначаны Павел «Дзядька» Шурмей, які і зрабіў пра гэта заяву.