БЕЛ Ł РУС

Ідзе прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча

12.10.2025 / 12:23

Nashaniva.com

Прэмію імя Францішка Аляхновіча ўручаюць за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення.

Беларускі ПЭН распачаў збор заявак на штогадовую прэмію імя Францішка Аляхновіча. 

Да ўдзелу прымаюцца мастацкія і дакументальныя працы на беларускай або рускай мовах — незалежна ад таго, былі яны апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці пакуль не пабачылі свет. Улічваюцца творы, створаныя ў перыяд з кастрычніка 2024 года да верасня 2025 года.

Тэрмін падачы заявак — да 15 кастрычніка 2025 года (23:59 беларускага часу).

Заснавальнікі прэміі, Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода», абвесцяць вынікі прэміі 15 лістапада, у Дзень зняволенага пісьменніка.

Усе дэталі, статут і рэгламент прэміі чытайце тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула