БЕЛ Ł РУС

Беларуская мэблевая фабрыка не плаціла супрацоўнікам заробкі, бо не дачакалася грошай ад «Шанэль»

12.10.2025 / 17:55

Nashaniva.com

У Мінскім раёне пракуратура дапамагла супрацоўнікам мэблевай фабрыкі дамагчыся выплаты заробку, які ім не выплочвалі. Усяго 65 работнікаў не атрымалі больш за 150 тысяч рублёў. Пра сітуацыю расказалі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Дырэктар прыватнай кампаніі патлумачыў, што затрымка выплат звязаная з новым пакетам санкцый. Раней каля 90% прадукцыі фабрыкі ішло на экспарт, у тым ліку для французскага прадстаўніцтва брэнду «Шанэль». Фабрыка выканала заказы і адпраўляла мэблю, але кліент з-за абмежаванняў не змог пералічыць грошы, таму прадпрыемства не магло выплаціць поўны заробак работнікам.

Супрацоўнікі завода пачалі актыўна звяртацца ў розныя інстанцыі, каб сітуацыя была вырашаная. Яны паведамлялі пра праблему ўсім неабходным службам і спадзяваліся, што працэс зрушыцца з месца.

65 работнікаў атрымалі за ліпень менш за палову сваіх заробкаў. Калі фабрыка падала статыстычную справаздачнасць у падатковую службу, пракуратура заўважыла затрымку і выдала прадпісанне аб неадкладнай выплаце. У выніку да пачатку верасня ўсе работнікі атрымалі грошы на свае рахункі.

Дырэктар фабрыкі адзначыў, што частка заказаў была выканана раней за тэрмін, і гэта дазволіла паступова закрыць запазычанасць па заробку. Ён падкрэсліў, што затрымка выканання выплат перавысіла адзін календарны месяц, але супрацоўнікаў загадзя папярэдзілі. Некаторая частка заробку, большая за пражытачны мінімум, была выплачаная своечасова, а пасля паступлення сродкаў усім супрацоўнікам пакрывалі запазычанасць роўнымі долямі.

Чытайце таксама:

У Беларусі сталі выпускаць Z-кардон

Для брэсцкай мэблева-фурнітурнай кампаніі AKS расійскі рынак расце хутчэй, чым польскі

Літоўская кампанія SBA цалкам пакінула Беларусь. Гэта было няпроста

У эміграцыі памёр былы гаспадар «Пінскдрэва» Ларан Арыніч

Каментары да артыкула