БЕЛ Ł РУС

Моцны вецер нарабіў бяды шмат дзе на Віцебшчыне і Міншчыне

12.10.2025 / 20:38

Nashaniva.com

12 кастрычніка моцны вецер і ападкі пакінулі без электрычнасці 37 населеных пунктаў Віцебскай вобласці, у асноўным у Пастаўскім раёне. Энергетыкі працуюць у спецыяльным рэжыме з-за таго, што на лініі электраперадач упалі дрэвы, паведамляе МНС.

У аграгарадку Светласельскі Шумілінскага раёна і ў гарадскім пасёлку Шуміліна пашкоджаныя дахі 4‑х шматпавярховікаў, балконы ў 2‑х дамах і 1 машына.

Упалі дрэвы ў Наваполацку і Докшыцкім раёне.

На Міншчыне ў Крупскім раёне пацярпелі дахі трох прыватных і двух шматкватэрных дамоў, а таксама адміністрацыйнага будынка.

Дрэвы падалі ў Барысаўскім, Валожынскім, Пухавіцкім і Смалявіцкім раёнах.

Пацярпелых, паводле звестак МНС, нідзе няма.

Чытайце таксама:

У Круглянскім раёне вецер разбурыў будынак цялятніка, дзе знаходзіліся жывёлы

У Крупках моцны вецер зрываў дахі са шматпавярховікаў

На нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру

Каментары да артыкула